Беларуская Служба

130 макетаў і тысячы мадэляў з кубікаў LEGO можна паглядзець на PGE Narodowy

03.10.2024 10:01
На Нацыянальным стадыёне ў Варшаве адкрылася найбуйнейшая ў Еўропе выстава аб’ектаў, пабудаваных з папулярных пластыкавых цаглінак.
  LEGO
Выстава кубікаў LEGO на Нацыянальным стадыёне ў Варшавеfacebook.com/PGE.Narodowy

130 макетаў і тысячы мадэляў, пабудаваных з амаль 10 мільёнаў пластыкавых цаглінак, можна ўбачыць на найноўшай выставе кубікаў LEGO, якая адкрылася на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве.

Гэта найбуйнейшая выстава аб’ектаў, пабудаваных з легендарных цацачных цаглінак па ўсёй Еўропе, кажа стваральнік выставы Рафал Шыманьскі(Rafał Szymański):

- Тут можна паглядзець казачных герояў, розныя транспартныя сродкі звязаныя з папулярнымі кінастужкамі, шмат экспанатаў , звязаных з архітэктурай, напрыклад, вядомыя хмарачосы. Пры дапамозе кубікаў LEGO мы стараемся таксама прасоўваць практычныя веды ў галіне гісторыі, біялогіі, фізікі іг.д.

Выстава будзе працаваць да 2 сакавіка будучага года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка