Беларуская Служба

17 кастрычніка – прэм'ера спектаклю па матывах кнігі Святланы Алексіевіч (ФОТА)

16.10.2024 12:16
Партрэт Расіі пасля распаду Савецкага Саюза - пра гэта п'еса «Канец чырвонага чалавека».
Акцёры спектаклю «Канец чырвонага чалавека»Dorota Piotrowska / Polskie Radio

Прэм'ера 17 кастрычніка ў Och-Teatr у Варшаве. П’еса славацкага драматурга Даніэля Майлінга напісаная паводле знакамітага зборніка рэпартажаў нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд», кажа рэжысёрка спектаклю Крыстына Янда:

- Гэтаму спектаклю далёка да кнігі, паколькі на працягу двух гадзін немагчыма паказаць столькі думак, столькі пластоў рускай душы, перад усім на тэму змен, якія ідуць. Але там ёсць спроба назваць справы па імёнах. Я з'яўляюся поўным аматарам гэтай адаптацыі. Спадар Майлінг усё ўклаў у чэхаўскія рамкі. Там ёсць адсылкі да твораў Чэхава – і да «Дзядзькі Вані», і да «Трох сясцёр», і да «Вішнёвага саду».

Ролю генерала выканае Гжэгаж Вархол:

- Граць на столькі страшнага чалавека – гэта не забаўна. Але ёсць разуменне, што гэта павінна служыць добрым мэтам: папярэджанне аб свеце, які стала дзеліцца. Калі ў ХХІ стагоддзі ў Еўропе пачынаюць агідную, традыцыйную вайну, калі забіваюць дзяцей і жанчын. Калі гэта побач з намі, а мы не будзем папярэджваць, а да гэтага даводзіць прапаганда, нехта ж гэтых жаўнераў фарміруе. Калі чалавецтва, разумныя людзі не будуць папярэджваць, то гэта прывядзе да поўнага кашмару.

У спектаклі таксама зайграюць Дарота Навакоўска, Лідзія Садова, Гражына Сабаціньска, Агнешка Вархульска, Томаш Баркоўскі, Лукаш Гарліцкі, Станіслаў Брэйдыгант, Матэвуш Жэзьнічак і Пшэмыслаў Садоўскі.

ав/фота: Dorota Piotrowska/Polskie Radio


. 
. 
Крыстына Янда
Крыстына Янда

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры