На ёй - 111 малюнкаў. Самаму малодшаму ўдзельніку тры гады, а самаму старэйшаму 18. Акрамя асабістых прац, на выставе паказаныя працы мастацкай студыі «Żurawa» і беларускай школы «Я дома».
Вольга Пашковіч. фота: Беларуская служба Польскага радыё
Задума падрыхтаваць выставу паявілася пасля думкі аб патрэбе нечага пазітыўнага, расказвае каардынатарка Вольга Пашковіч. А хто можа даць пазітыў? Дзеці.
— Мы не думалі, што водгук будзе такі вялікі — 111 прац. Пачаткова задума была, каб бацькі прынеслі малюнкі дзяцей. Потым далучылася школа «Я дома», мастацкая студыя, і атрымалася вялікая выстава. Была вызначаная тэма «Свет вачыма дзяцей», але мы пабачылі, што гэта вельмі шырокая тэма. Самаму малому ўдзельніку тры гады, ён намаляваў кветкі. Самаму старэйшаму — 18 гадоў.
Дзеці, працы якіх выстаўленыя, з Беларусі, Украіны і Польшчы. У нас ёсць праца польскага хлопчыка з пажаданнямі для беларусаў, атрымаўся больш палітычны плакат.
Цяпер у нас ідзе галасаванне, можна прагаласаваць за малюнак, які падабаецца. Працы таксама ацэняць прафесійныя мастакі, пераможцы будуць абраныя ў розных узроставых групах.
У далучаным гукавым файле Вольга Пашковіч расказвае пра іншыя актыўнасці ў прасторы «Робім разам».
ав