Беларуская Служба

194 гады таму адбылася бітва пад «польскімі Фермапіламі»

28.02.2025 16:19
Бітва не змагала кардынальна паўплываць на лёс нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830-31 гг., але яна затрымала штурм расіянамі польскай сталіцы. 
Аўдыё
  • 194 гады таму адбылася бітва пад «польскімі Фермапіламі»
       (     (1923)
Бітва пад Ашльшынкай Грахоўскай і ўзяццё Альшынкі (паштоўка паводле карціны Войцеха Косака (1923) Biblioteka Narodowa

194 гады таму, 25 лютага 1831 года, адбылася бітва пад Альшынкай Грахоўскай — адна з найбуйнейшых і самых крывавых баталій Лістападаўскага паўстання, скіраванага супраць расійскіх захопнікаў.

Бітва не змагала кардынальна паўплываць на лёс нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830-31 гг., але яна затрымала штурм расіянамі польскай сталіцы. Праз незвычайны гераізм паўстанцаў, якія змагаліся за незалежнасць Польшчы, і панесеныя ў бітве страты, бітву пад Альшынкай Грахоўскай часам называюць «польскімі Фермапіламі».

У Бітве пад Грохавам — таксама выкарыстоўваецца такая назва — польскія войскі пад камандаваннем генерала Юзэфа Хлапіцкага налічвалі каля 50 тыс. салдат, а расійскія сілы — пад камандаваннем фельдмаршала Івана Дыбіча — каля 60 тыс.

Царскі фельдмаршал думаў, што разграміць палякаў з наскоку, штурмам, авалодае падваршаўскай Прагай, а потым і польскай сталіцай і такім чынам падавіць паўстанне.

Насельніцтва Варшавы апынулася пад пагрозай, бо маглі паўтарыцца падзей 1794 года, калі расійскія захопнікі ўчынілі разню на Празе, на подступах да Варшавы. Пра баланс сіл напярэдадні бітвы пад Альшынскай Грахоўская, пра яе хаду распавядае гісторык Яраслаў Чубаты.

Слухайце гукавы файл!


Адзначэнне стагоддзя Бітвы пад Грохавам, люты 1931 г. Адзначэнне стагоддзя Бітвы пад Грохавам, люты 1931 г.

Паўстанцы, нягледзячы, на значныя страты і пераважаючыя сілы імператарскай арміі, здабылі тактычныя перамогі, аднак не змаглі развіць свайго поспеху, адышлі да Прагі, што дазволіла расіянам заняць поля бітвы і там правесці ноч. Паводле тагачасных звычаяў вайны, гэта дазволіла царскай арміі абвесціць перамогу над паўстанцамі. Чаму палякам не ўдалося здабыць канчатковай перамогі над захопнікам, тлумачыць Яраслаў Чубаты.

— Аднак на правядзенне канчатковай атаку сіл у паўстанцаў не засталося. Дывізія генерала Крукавецкага, якая не выкарыстоўвалася ў баях, знаходзілася далёка ад поля бою, а генерал Лубеньскі, камандуючы кавалерыйскай дывізіяй, адмовіўся выконваць загады Хлапіцкага. Неўзабаве гэтага генерала, параненага ў ногі, вынеслі з поля бою. Рускія скарысталіся момантам вэрхалу ў польскіх шэрагах і зноў занялі Альшынку і правялі адважны, але хаатычны кавалерыйскі штурм, які быў адбіты польскімі ўланамі. Каля 18 гадзін польскія войскі пачалі адступаць на той бок Віслы. Страты польскага боку склалі каля 7 тыс. забітымі і параненымі і каля 1 тыс. палоннымі. Імператарскія войскі страцілі каля 9 тыс. забітымі, параненымі і палоннымі.

Кажучы спартыўнай мовай, Бітва пад Альшынкай Грахоўскай скончылася ўнічыю. У пэўным сэнсе гэта быў поспех паўстанцаў, царскія войскі не захапілі Варшаву, але гэта не прадухіліла паразы Лістападаўскага паўстання.

эж

Больш на гэтую тэму: Машына часу

Паўстанне 1830-1831 гадоў узбагаціла польскую музыку

26.03.2020 10:01
Лістападаўскае паўстанне пакінула прыкметны след у музычнай культуры Польшчы.

Гісторык: Рамуальд Траўгут – сімвал барацьбы з расійскім імперыялізмам

27.01.2024 10:07
Рамуальд Траўгут у Польшчы стаў сімвал самаахвярнай барацьбы супраць агрэсара, непахісным барацьбітом няздольным на кампрамісы з катам, – перакананы гісторык, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Стэфан Цяра.