Беларуская Служба

Палякі найчасцей купляюць старыя і танныя патрыманыя аўтамабілі

06.08.2019 14:55
Пераважна іх прывозяць з-за мяжы, але ў краіне можна таксама купіць добрае патрыманае аўто.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne4 PM production/Shutterstock.com

Пераважна іх прывозяць з-за мяжы, паведамляюць эксперты Інстытуту даследавання аўтамабільнага рынку Summer. На працягу першай паловы гэтага году завезена ў Польшчу амаль паўмільёна патрыманых пасажырскіх аўто. У сярэднім ім 11 гадоў і 7 месяцаў.

Эканамічны аглядальнік Павел Раховіч (Paweł Rochowicz) бачыць адзін станоўчы бок гэтай справы.

- Суцяшае той факт, што яшчэ год таму прывезенаму з-за мяжы аўтамабілю ў сярэднім было 15 гадоў. І варта адзначыць, што не заўсёды гэтыя аўтамабілі выязджаюць на дарогу, бо часта іх прывозяць на запчасткі. У гэтай сітуацыі можна задумацца, як бяспечна купіць патрыманае аўто. Магчыма, пэўнай прапановай з’яўляюцца аўто, якія прадаюцца пасля лізінгу, бо абодва бакі клапаціліся за гэты аўтамабіль. Іншы варыянт – распрадажа аўтапарку кампаній.

Праўда, машыны ў фірмах як правіла жорстка эксплуатуюцца, але з другога боку аўтапарк праходзіць рэгулярныя прагляды, і таму гэтыя аўтамабілі ў пэўнай ступені лічацца дагледжанымі.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі