Poczta Polska (Пошта Польская) будзе развозіць пасылкі электрамабілямі. Тэндэр па гэтай справе быў вырашаны ў жніўні. Электрамабілі папоўняць парк прадпрыемства восенню. Прадпрыемства будзе арэндаваць 20 электрамабіляў „Nissan”.
Прэс-сакратар прадпрыемства Юстына Сівек (Justyna Siwek), кажа, што электрамабілі будуць задзейнічаныя ў розных гарадах Польшчы.
-Мы хочам, каб як найбольш нашых супрацоўнікаў мела досвед карыстання электрычнымі аўтамабілямі. Транспартныя сродкі канцэрну „Nissan” атрымаюць аддзяленні пошты ў Беластоку, Быдгашчы, Гданьску, Катавіцах, Кракаве, Любліне, Лодзі, Познані, Шчэціне, Варшаве і Вроцлаве. Нашыя электрычныя аўтамабілі будуць адмыслова пазначаныя.
Гаворка ідзе пра аўтамабілі грузападымальнасцю да 800 кілаграмаў. „Цалкам магчыма, што наш парк электрамабіляў у будучыні будзе пашыраны”, - кажа Юстына Сівек.
-Мы тэставалі таксама электрычныя малатанажныя грузавыя аўтамабілі грузападымальнасцю больш за 800 кілаграмаў. Тэсты адбыліся вясной бягучага году. Цяпер мы чакаем на справаздачы і рашэнні, датычныя гэткіх аўтамабіляў.
Парк прадпрыемства Poczta Polska складаюць каля 6 тысяч аўтамабіляў. Больш за 30 тысяч паштальёнаў і кур'ераў штодзённа пастаўляюць па некалькі мільёнаў пасылак.
аз