Беларуская Служба

PGNiG шукае газу на нарвежскім кантынентальным шэльфе

03.09.2019 14:50
Старшыня PGNiG Пётр Воняк: Галоўная мета дзейнасці кампаніі ў Нарвегіі - павялічыць уласную здабычу газу ў гэтым рэгіёне.
Аўдыё
  • PGNiG шукае газу на нарвежскім кантынентальным шэльфе;
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:adriankirby/pixabay.com/CC0 Public Domain

Даччыная кампанія PGNiG (Польскай нафтагазавай кампаніі) Upstream Norway пачала першае бурэнне на нарвежскім кантынентальным шэльфе.

Старшыня PGNiG Пётр Возьяк(Piotr Woźniak) паведаміў, што польская кампанія плануе павялічыць уласную здабычу газу ў гэтым рэгіёне.

- Гэта першае бурэнне кампаніі, як аператара. Гэта азначае, што кампанія ўзяла на сябе поўную адказнасць за якасць і своечасовасць работ. Бурэнне – сур’ёзная справа, паколькі ад яго вынікаў залежыць тое, ці мы будзем дабываць у гэтым рэгіёне. Мы спадзяемся пацвердзіць уступныя ацэнкі адносна тамтэйшых газавых залежаў.

Бурэнне адбываецца з выкарыстаннем плаваючай платформы VI пакалення - Deepsea Nordkapp. Гэта адзін з самых сучасных спосабаў, які дазваляе працаваць у экстрэмальных марскіх умовах.

PGNiG Upstream Norway мае долі ў 24 канцэсіях на пошук і здабычу на нарвежскім кантынентальным шэльфе.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі