У Польшчы павялічваецца колькасць пенсіянераў, якія карыстаюцца банкаўскімі рахункамі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Фонду сацыяльнага страхавання Войцех Андрусевіч. Цягам апошніх 14 гадоў колькасць пенсіянераў, якія маюць рахунак у банку, вырасла на 30% і цяпер складае 72%.
- Найбольш рахункаў у пенсіянераў, былых настаўнікаў – сярод іх лічба складае 97%. Калі ж казаць пра людзей, якія найменш карыстаюцца банкаўскімі паслугамі, то гэта грамадзяне, якія атрымліваюць так званыя сямейныя пенсіі і сацыяльную дапамогу – адпаведна 55% і 56%.
Прэс-сакратара Фонду сацстрахвання пры гэтым паведаміў, што ўладальнікамі банкаўскіх рахункаў найчасцей з’яўляюцца жанчыны.
- 74% жанчын, якія з’яўляюцца кліенткамі нашага фонду, маюць банкаўскі рахунак. Сярод мужчын гэты адсотак складае 72%. Адначасова назіраецца пазітыўная тэндэнцыя: многія грамадзяне, якія толькі што перайшлі на заслужаны адпачынак, у большасці просяць пераводзіць грашовую пенсію на рахунак. Гэта 83% жанчын, старэйшых за 60 гадоў, і 78% мужчын, якім больш за 65 гадоў.
Войцех Андрусевіч дадаў, што наяўнасць банкаўскага рахунку для пенсіянераў можа быць важнай перш за ўсё з-за меркаванняў бяспекі – маецца на ўвазе тое, што наяўныя грошы не трэба трымаць дома.
вс/аев
Агляд эканамічных падзей - слухайце аўдыё