Беларуская Служба

Віцэ-міністр працы: Рост зарплаты карысны для эканомікі

24.09.2019 13:17
Дзякуючы планаваным павышэнням у будучым годзе мінімальная зарплата складзе 50% сярэдняй зарплаты па краіне.
Аўдыё
  • Дзякуючы планаваным павышэнням у будучым годзе мінімальная зарплата складзе 50% сярэдняй зарплаты па краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вышэйшыя зарплаты станоўчыя, як з пункту гледжання эканомікі, так і чаканняў рабочых, лічыць намеснік міністра па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Станіслаў Швед (Stanisław Szwed ).

Паводле яго, дзякуючы планаванаму на будучы год павышэнню, мінімальная зарплата складзе каля 50% сярэдняй зарплаты ў краіне.

-Такім чынам мы рэалізуем патрабаванне прафсаюзу „Салідарнасць”, які многія гады патрабуе, каб мінімальная зарплата складала 50% сярэдняй зарплаты па краіне. Думаю, што варта таксама вярнуцца да грамадзянскага законапраекту, які прапанаваў спалучыць мінімальную зарплату з ВУП. Гаворка ідзе пра тое, каб пры росце ВУП павышалася таксама мінімальная зарплата.

З новага года мінімальная заработная плата будзе павышана з цяперашніх 2 250 (больш за 513,5 еўра) да 2600 злотых (больш за 593,5 еўра). Але гэта яшчэ не канец. Старшыня кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі аб’яцаў, што ў канцы 2020 года мінімальная зарплата ўзрасце да 3 000 злотых (амаль 685 еўра).

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі