Беларуская Служба

Будаўніцтва Baltic Pipe праходзіць згодна з планам

08.10.2019 16:23
Газаправод павінен быць запушчаны ў кастрычніку 2022 года.
Аўдыё
  • Будаўніцтва Baltic Pipe праходзіць згодна з планам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Будаўніцтва Baltic Pipe (Балтыйская труба) праходзіць згодна з планам. Газаправод павінен быць запушчаны ў кастрычніку 2022 года.

На прыканцы бягучага і пачатку наступнага года аператар газавай сістэмы у Польшчы кампанія Gaz-System выбярэ падрадчыка, які пабудуе марскую частку гэтага злучэння.

Упаўнаважаны польскага ўраду па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі (Piotr Naimski) заявіў, што прайшла ўжо палова часу, прызначанага на рэалізацыю гэтага праекта.

- Мы пачыналі ў 2016 годзе, а скончым у кастрычніку 2022 году. Цяпер здаём у эксплуатацыю адрэзак „Львовак-Адалянаў (Lwówek -Odolanów) (у Вялікапольскім і Ніжнесілескім ваяводствах – рэд.). Гэта элемент буйной магістралі, якую будуе Польшча, паколькі Baltic Pipe - гэта не толькі частка, якая ідзе па дне Балтыйскага мора. Гэта таксама буйная лінія перасылу, якая ідзе ад Балтыйскага мора да Пярэмышля, то бок паўднёвай мяжы краіны.

Праект рэалізуецца польскім аператар газатранспартнай сістэмы Gaz-System і аператарам дацкай газатранспартнай сістэмы Energinet.

Газаправод Baltic Pipe злучыць нарвежскую газавую сетку ў Паўночным моры з дацкай і польскай газаправоднай сеткай.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі