Беларуская Служба

Прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла за кошт вытворчасці лодак і лакаматываў

22.10.2019 15:58
Прамысловая вытворчасць у верасні павялічылася на 5,6 працэнта ў параўнанні з мінулым вераснем.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnemateriały prasowe Newag

Такую інфармацыю прадаставіла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Эканаміст Santander Bank Polska Гжэгаж Агонэк лічыць, што апублікаваная інфармацыя нават лепшая, чым чакалася.

- Паказчык прамысловай вытворчасці пазітыўна здзівіў. На працягу некалькіх месяцаў вытворчасць паніжалася – гэтак было ў чэрвені і жніўні. А цяпер паказчыкі пайшлі ўверх. Пры чым, нават больш, чым мы чакалі. Вялікі рост адбыўся ў галіне, якая складае ледзь 2% вытворчасьці, гэта вытворчасць іншых транспартных сродкаў – рост перавысіў 40% год да году. Гаворка ідзе пра лодкі, судны, лакаматывы, чыгуначны рухомы састаў.

Эканаміст зазначае, што прадпрымальнікі абараняюцца ад наступстваў запаволення эканомікі ў Заходняй Еўропе, шукаючы гандлёвых партнёраў у іншых частках свету. Аднак, ён дадае, што ў такіх галінах, як цяжкая прамысловасць ці вытворчасць для будаўніцтва, назіраецца запаволенне.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі