Зліткі раней захоўваліся ў Ангельскім банку ў Лондане. Цяпер яны знаходзяцца ў некалькіх скарбніцах НБП на тэрыторыі Польшчы. Усяго ў Польшчу з Лондану прывезлі восем тысяч зліткаў. Гэта частка золатавалютнага рэзерва НБП. Вартасьць перавезенага золата – 18,3 мільярды злотых (4,3 млрд еўра). Старшыня НБП Адам Гляпіньскі заявіў, што каштоўны метал знаходзіцца ў бяспечным месцы.
-Золата з’яўляецца найважнейшай і найбольш трывалай каштоўнасцю Нацыянальнага банку. Частка рэзерваў заўсёды захоўваецца ў злітках золата. Зліткі знаходзяцца ў скарбніцы Нацыянальнага банку Польшчы. На тэрыторыі краіны ў нас больш за дзесяць бяспечных скарбніц. Мы ўлічваем усе аспекты бяспекі, у тым ліку таксама геапалітычны.
Адам Гляпіньскі распавёў, што аперацыя даўстаўкі золата ў Польшчу была вельмі складанай. У яе былі задзейнічаны некалькі сотняў супрацоўнікаў Нацыянальнага банку, а таксама Паліцыя, Памежныя службы, аэрапорты, Ангельскі банк, транспартная фірма і брытанская паліцыя. Зліткі былі перавезены паветраным шляхам праз аэрапорт у Познані і Варшаве. Увесь працэс праходзіў ў поўнай сакрэтнасці - адзначыў старшыня НБП.
Агулам Польшча мае 228 тон рэзерваў золата. У гэтым плане за апошні год НБП падняўся з 34 месца на 22 сярод нацыянальных банкаў у свеце і з 15-га на 11-е месца ў Еўропе.
яс