Такая магчымасць паявілася ў выніку далучэння польскай Біржы электраэнергіі да міжнароднага праекта SIDC.
Праект прадугледжвае аб’яднанне еўрапейскага рынку энергіі, што павінна прывесці да большага націску, каб зніжаць кошты. Аб'яднаны рынак павінен спрасціць падачу энергіі паміж краінамі, у прыватнасці паміж тымі, дзе існуюць вялікія розніцы ў цэнах.
Дырэктар дэпартамента абменных аперацый польскай Біржы электраэнергіі Лешэк Прахняк сказаў Польскаму радыё, што новая формула энергетычнага рынку можа паўплываць на зніжэне коштаў электраэнергіі ў Польшчы.
- Прадаўцы электраэнергіі акрамя таго, што будуць мець доступ да электраэнергіі, якую вырабляюць польскія вытворцы, будуць мець таксама магчымасьць купіць электраэнергію за мяжой, калі яна там будзе каштаваць менш, або прадаваць на замежнай біржы, калі гэта будзе выгадна. Мы спадзяемся, што ў выніку адбудзецца паніжэнне коштаў электраэнергіі для індывідуальных і прамысловых кліентаў.
У цяперашні час сістэма злучае 21 краіну, а заключэнне міжнародных здзелак магчымае дзякуючы спецыяльнай платформе XBID, даступнай удзельнікам польскай Біржы электраэнергіі. У працэсе непасрэдна ўдзельнічаюць кампаніі, якія займаюцца гандлем электрычнай энергіяй.
яс