Нацыянальны цэнтр даследаванняў і распрацовак абвясціў конкурс, у якім можна здабыць адзін мільён злотых – 233 тысяч еўра.
Конкурс пад назвай «Вялікі выклік: энергія» палягае на падрыхтоўцы праекта малой хатняй ветраэлектрастанцыі.
У спаборніцтвах могуць прыняць удзел навукоўцы, прадпрымальнікі, студэнты, навуковыя гурткі, а таксама энтузіясты і аматары канструявання новых прылад. Абвяшчэньне пераможцы адбудзецца праз год.
Міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч падкрэслівае, што пастаўка чыстай і таннай электраэнергіі для хатніх гаспадарак і прадпрыемстваў з'яўляецца адным з выклікаў, якія стаяць перад урадам Польшчы.
- Хатнія гаспадаркі спажываюць каля 40% вырабленай у Польшчы электраэнергіі. Гэта значна больш, чым у іншых краінах Еўразьвязу. Танная і чыстая электраэнергія з’яўляецца для нас выклікам не толькі з пункту гледжання абароны клімату, гэта для нас таксама эканамічны выклік.
Праект-пераможца будзе абвешчаны восенню 2020 года.
Сродкі на прызы паступаюць з еўрапейскіх фондаў з Аператыўнай праграмы "Разумнае развіццё". Конкурс натхнёны дзейнасцю Амерыканскага агенцтва перадавых навуковых праектаў у галіне абароны.
яс