Літва пачала падрыхтоўку да будаўніцтва газавага спалучэння з Польшчай. Згодна з кантрактам, заключаным у канцы снежні, да канца 2021 году павінен быць пабудаваны гэтак званы інтэрканектар „Польшча - Літва – GIPL”.
Літоўскі аператар газатранспартнай сеткі „Amber Grid” абвясціў, што польская кампанія „Izostal” пачала пастаўкі трубаў у Літву. Акрамя таго, былі вызначаныя трасы пракладкі будучага газаправода, праводзяцца археалагічныя работы.
Агульны кошт інвестыцый складае амаль 500 млн еўра, з якіх больш за 60% фінансуе Еўрапейскі Саюз.
Агулам газаправод, які спалучыць Літву з Польшчай, будзе налічваць каля 500 кіламетраў, у тым ліку каля 200 кіламетраў на тэрыторыі Літвы.
Надоечы Латвія, Эстонія і Фінляндыя абвясцілі аб стварэнні агульнага рынку газу. Гэта было магчыма дзякуючы газаправоду Balticonnector. Польска-літоўскае газавае спалучэнне неабходнае, між іншым, для інтэграцыі фінскага і балтыйскага рынкаў газу.
Інвестыцыя з'яўляецца часткай стратэгіі дыверсіфікацыі паставак газу і ліквідацыі залежнасці ад паставак сыравіны з Расіі.
аз