Беларуская Служба

Чэхі ўводзяць абмежаванні на імпарт польскай кураціны

14.01.2020 14:47
Гэта ўжо чарговы такі выпадак, калі ствараюцца перашкоды для завозу польскага мяса на тэрыторыю Чэхіі. 
Аўдыё
  • -Чэхі ўводзяць абмежаванні на імпарт польскай кураціны -Мінулы год стаў рэкордным для аэрапорту імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве -Дзяржаўная інспекцыя працы патрабуе ўдакладніць тэрмін «сваяк», які можа стаяць за прылаўкам у негандлёвую нядзелю
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjneOrest lyzhechka/Shutterstock

Чэхі ўводзяць надзвычайныя ветэрынарныя праверкі кураціны з Польшчы. Кантроль працягнецца да канца студзеня – паведамляе агенцтва CTK. Афіцыйна ідзецца пра абарону чэшскіх курэй ад птушынага грыпу з Польшчы. Але гэта ўжо чарговы такі выпадак, калі ствараюцца перашкоды для завозу польскага мяса на тэрыторыю Чэхіі. Выкарыстоўваецца любая нагода, каб прамысловаму магнату падставіць нагу, – зазначае ў эфіры Польскага радыё Павел Раховіч з газеты «Rzeczpospolita»:

- Еўрапейскі Звяз з’яўляецца зонай свабоднага гандлю, няма шлагбаумаў на мяжы і, тэарэтычна, не павінна быць ніякіх гандлёвых бар’ераў. Чэхі, зразумела, не паставяць нам шлагбаум на мяжы, але могуць разгарнуць ветэрынарныя інспекцыі і сказаць, што ў Чэхіі нельга прадаваць польскую ежу. У Польшчы на некаторых птушкафермах сапраўды выкрыты птушыны грып. Мноства птушак будуць утылізаваныя, але ж не ўсе ў краіне. Чэхі перабольшваюць, не пускаючы нашага мяса на свой рынак. Аказваецца, што зона свабоднага гандлю ў межах ЕС мае свае перашкоды.

 Трэба адзначыць, што Польшча з’яўляецца гегемонам па экспарце кураціны ў Еўропе і ў свеце. 

Перадача "Пульс польскай эканомікі" у далучаным файл

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі