Сёння другі дзень афіцыйнага візіту кіраўніка польскага ўрада ў Токіа.
На адной з сустрэч з японскімі бізнесменамі карпарацыя Toshiba Carrier Corporation (TCC) абвясціла аб адкрыцці ў гэтым годзе ў горадзе Гнезна першага ў Еўропе завода па вытворчасці і размеркаванні яе прадукцыі. Інвестыцыя перавысіць 100 мільёнаў злотых.
Прэм’ер Маравецкі сустрэўся u Tokia з дырэктарамі японскіх кампаній, якія ўжо працуюць у Польшчы.
-Мы стварылі такія ўмовы для інвестараў, што спецыялісты Globam Investmen Indeks ды Ernst&Young назвалі іх найлепшымі ў свеце. Японія і японскі бізнес – знакаміты партнёр на шляху да развіцця высокіх тэхналогій у Польшчы.
На працягу некалькіх гадоў Польшча і Японія маюць намер сумесна пабудаваць высокатэмпературны ядзерны рэактар HTR. Японія прадаставіць тэхналогію, а Польшча забяспечыць інфраструктуру для будаўніцтва і дзейнасці электрастанцыі. Сумесна распрацаваны рэактар можна будзе прадаваць трэцім краінам.
Міністр эканомікі і прамысловасці Японіі Хірашы Кад'яма адзначыў, што ў Японіі дагэтуль навучаліся тысячы чалавек з Польшчы, якія пазнаёміліся з функцыянаваннем атамнай станцыі.
яс
Перадача «Пульс польскай эканомікі» у далучаным файле