Беларуская Служба

У Польшчы вельмі нізкі ўзровень беспрацоўя

28.01.2020 17:37
Адзінае выйсце, якое дазволіла б не шукаць супрацоўнікаў за мяжой, гэта прыцягненне на рынак працы ўсіх неактыўных прафесійна людзей у Польшчы, але гэта, хутчэй за ўсё, немагчыма.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Узровень беспрацоўя ў снежні мінулага году склаў у Польшчы 5,2% і быў вышэйшым, чым у лістападзе на 0,1 пункта – паінфармавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Настолькі нізкі ўзровень беспрацоўя сведчыць пра вялікае запатрабаванне на работнікаў, кажа эксперт рынку працы прафесар Яцэк Мэнціна.

- У гаспадарцы пастаянна патрэбныя новыя працаўнікі. Ужо сёння вялікую колькасць работнікаў забяспечваюць імігранты. Замежныя работнікі будуць мець усё большае значэнне для польскіх прадпрымальнікаў.

Таксама іншы эксперт рынку працы Матэвуш Жыдэк з Інстытуту Radstat падкрэслівае, што з аднаго боку колькасць беспрацоўных у Польшчы невялікая і гэта радуе, аднак з іншага боку, кампаніі змагаюцца з праблемай пошукаў пажаданых працаўнікоў.

- Па сутнасці, цяпер няма сектара, у якім не шукаюць работнікаў. Адзінае выйсце, якое дазволіла б не шукаць супрацоўнікаў за мяжой, гэта прыцягненне на рынак працы ўсіх неактыўных прафесійна людзей у Польшчы, але гэта, хутчэй за ўсё, немагчыма. Не адзін урад думаў як гэта зрабіць, і нікому не ўдалося прыдумаць, якім чынам актывізаваць людзей, якія мэтанакіравана застаюцца беспрацоўнымі. У такой сітуацыі на польскім рынку працы безупынку патрэбныя работнікі.

З дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вынікае, што колькасць беспрацоўных у снежні склала 866 тысяч 400 чалавек, у лістападзе – 849 600 чалавек.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі