Беларуская Служба

Польшча купляе ўсё менш газу ў Расіі

28.01.2020 17:41
Нафта-газавая кампанія PGNiG паведаміла, што за 2019 год газ ад «Газпрому» склаў каля 60%, у 2018 гэта было 69%.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/63ru78

Змяншаецца колькасць расійскага газу ў агульным імпарце блакітнай сыравіны ў Польшчу.

Нафта-газавая кампанія PGNiG паведаміла, што за 2019 год газ ад «Газпрому» склаў каля 60%, у 2018 гэта было 69%. Польшча стала імпартаваць больш звадкаванага газу. За 2019 год ён складаў каля 23% усяго імпарту, а годам раней – 20%.

«З года ў год назіраецца відавочны рост аб'ёму звадкаванага прыроднага газу, які мы імпартуем праз СПГ-тэрмінал імя прэзідэнта Леха Качыньскага ў Свінауйсьці. Першы квартал 2020 года будзе найбольш інтэнсіўным з пункту гледжання паставак звадкаванага газу«, – заявіла кампанія PGNiG і паведаміла, што да канца сакавіка бягучага года ў Польшчу паступіць 10 паставак звадкаванага газу з розных напрамкаў.

У 2019 годзе PGNiG імпартавала ў Польшчу амаль 3,5 мільярда кубічных метраў звадкаванага прыроднага газу і гэта больш на чвэрць, чым годам раней.

Летась імпарт СПГ з ЗША, Катара і Нарвегіі павялічыўся прыблізна на 0,7 млрд кубаметраў у параўнанні з 2018 г.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі