Беларуская Служба

Ці французская тэхналогія атамнай электрастанцыі будзе выкарыстана ў Польшчы?

04.02.2020 15:48
З такой прапановай выступіў у Варшаве французскі міністр эканомікі і фінансаў Бруна Ле Мэр.
Аўдыё
  • Ці французская тэхналогія атамнай электрастанцыі будзе выкарыстоўвацца ў Польшчы?; Даменная печ ізноў запрацуе ў Кракаве; Індэкс PMI для польскага прамысловага сектара адлюстроўвае песімістычныя прагнозы прадпрымальнікаў.
Elektrownia atomowa
Elektrownia atomowaShutterstock.com/Kletr

З такой прапановай выступіў у Варшаве французскі міністр эканомікі і фінансаў Бруна Ле Мэр (Bruno Le Maire):

- Мы чакаем рашэння Польшчы. Гэта павінен быць незалежны выбар у сферы энергетычнай палітыкі. Францыя мае вялікі досвед у атамнай энергетыцы. Мы гатовы абмеркаваць гэтую тэму.

У Францыі працуе цяпер амаль 60 атамных рэактараў, яны забяспечваюць краіну ў 70% запатрабаванасці на электраэнергію. У Польшчы ідзе падрыхтоўка да будаўніцтва першай АЭС, якая, па плану, павінна быць запушчана да 2033 году.

Кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч сказаў Польскаму агенцтву друку, што Польшча адкрыта ставіцца да супрацоўніцтва з Францыяй у шматлікіх сектарах, аднак, калі ідзе гаворка пра АЭС, то праводзіць ужо далёка прасунутыя перамовы са Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Паводле найноўшага праекту Дзяржаўнай энергетычнай палітыкі, да 2040 г. у Польшчы будзе пабудавана 6 рэактараў магутнасцю 6-9 ГВт.

Эфірную праграму «Пульс польскай эканомікі слухайце» ў аўдыё

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі