І гэта выдатная нагода для пастаўшчыкоў падробак, паведамляецца на сайце Newseria. Польшча з’яўляецца адным з самых буйных вытворцаў мёду. Аднак колькасць мёду не надта вялікая – летась польскія пчаляры паставілі на рынак 15 тысяч тон гэтага салодкага рэчыва, а ва Украіне – 100 тысяч тон.
Анджэй Садоўскі, старшыня Цэнтра імя Адама Сміта адзначае, што розніца найперш звязаная з велічынёй тэрыторыі Польшчы і Украіны, але існуе яшчэ адна істотная прычына:
- Украінская сельская гаспадарка выкарыстоўвае на многа менш хімічных сродкаў, пчолы не падвяргаюцца на столькі жорсткаму ўздзеянню хімікаліяў і штучных угнаенняў. У выніку ў Польшчы назіраюцца праблемы з захаваннем папуляцыі пчол. Карысныя насякомыя вымушаны жыць у забруджаным хімікатамі аграрным асяроддзі, і падобныя праблемы назіраюцца паўсюль у ЕЗ. Там, дзе вядуць экалагічна чыстую гаспадарку, пчолы маюць лепшыя ўмовы. Гэта пытанне свядомасці аграраыяў. У Польшчы экалагічная сельская гаспадарка распаўсюджваецца ўсё больш. Экапрадукты становяцца ўсё больш запатрабаванымі, у тым ліку і расце абʼём прададзенага мёду.
яс