Да заўтра можна падаваць заяўкі на еўрапейскія сродкі на барацьбу з эпідэміяй. Еўрапейская камісія выдзеліла грошы на стварэнне інавацыйных метадаў барацьбы з каранавірусам. Камісія заклікала стартапы і невялікія інавацыйныя кампаніі паскоранымі тэмпамі падаваць заяўкі на фінансаванне.
Гаворка ідзе пра 164 млн еўра, якія ў кароткім часе павінны атрымаць стартапы і невялікія прадпрыемствы, якія распрацоўваюць вакцыну супраць каранавіруса. Акрамя таго, фінансавыя сродкі будуць накіраваныя для стрымінг-сэрвісаў і на праграмы ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэта ды на распрацоўку праграм па барацьбе з фэйкавымі навінамі, – кажа дэкан Варшаўскай вышэйшай банкаўскай школы доктар Лукаш Кавэцкі.
- Гэта, напрыклад, абслугоўванне стрымінг-сэрвісаў, якія сёння сталі асноўным каналам камунікацыі для СМІ, для кампаній і прадпрымальнікаў. Таксама барацьба супраць інфадэміі. Інфадэмія – гэта вялікая колькасць непраўдзівай інфармацыі, што распаўсюджваецца ў сеціве. Сродкі прызначаюцца на разнастайныя віды мадэрацыі ў Інтэрнэце.
З падачай заявак на дадатковыя сродкі ЕС трэба спяшацца: тэрмін заканчваецца 18 сакавіка а 17-ай гадзіне.
яс