Беларуская Служба

Нацыянальны польскі банк рыхтуецца падтрымаць польскую эканоміку

17.03.2020 15:57
Старшыня НПБ Адам Гляпіньскі анансаваў цэлы шэраг мерапрыемстваў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.nbp.pl

Нацыянальны польскі банк (НПБ) гатовы выкарыстаць дадатковыя інструменты для падтрымкі айчыннай эканомікі.

Старшыня НПБ Адам Гляпіньскі анансаваў цэлы шэраг мерапрыемстваў.

І так, НПБ будзе купляць дзяржаўныя аблігацыі (QE) на другасным рынку, што павінна падтрымліваць ліквіднасць у банкаўскім сектары.

Таксама Нацыянальны банк працягне аўкцыёны Repo. Repo заключаецца ў тым, што НПБ купляе каштоўныя паперы ў камерцыйных банкаў, і ў той жа час Нацыянальны банк бярэ на сябе абавязацельства перапрадаваць гэтыя каштоўныя паперы гэтаму ж камерцыйнаму банку па дамоўленай цане ў вызначаны дзень. Такім чынам НПБ прадастаўляе камерцыйным банкам кароткатэрміновыя крэдыты.

Акрамя таго, будзе распачата спецыяльная праграма TLTRO: НПБ будзе рэфінансаваць крэдыты, выдадзеныя прадпрыемствам іншымі банкамі.

Дадаткова старшыня НПБ Гляпіньскі прапануе знізіць базавую стаўку рэфінансавання.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі