„Каранавірус выклікаў праблемы, з якімі дагэтуль ніхто не меў дачынення, таму маштаб эканамічнага запаволення немагчыма прадбачыць”, адзначаюць польскія эканамісты.
Тым часам, Міністэрства развіцця заканчвае распрацоўку „Антывіруснага пакету”, – паведаміла ў Твітеры міністр ведамства Ядвіга Эмілевіч.
Правілы, якія павінны аказаць падтрымку прадпрымальнікам у гэты складаны час, увойдуць у сілу з пачаткам красавіка, заявіў у эфіры Польскага радыё старшыня старшыня Польскага фонду развіцця Павал Борыс.
- Паседжанне парламенту склікана на пятніцу, таму існуюць шанцы, што ўжо ў красавіку ўсе прапановы ў рамках урадавага «Антыкрызіснага шчыта» стануць даступнымі для прадпрымальнікаў.
Сярод прапановаў, між іншым, звальненне з аплаты страхавых узносаў, даплаты да выплаты зарплат і танныя пазыкі.
яс