Беларуская Служба

Авіякампанія LOT прыпыніла продаж квіткоў на рэйсы да 19 красавіка

24.03.2020 17:15
Польскі авіяперавозчык глядзіць на развіццё сітуацыі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Mateusz Marek

Польскі нацыянальны перавозчык LOT Polish Airlines прыпыніў продаж квіткоў на ўсе рэйсы, якія павінны ажыццяўляцца да 19 красавіка. Прэс-сакратар перавозчыка Міхал Чарніцкі заявіў, што гэта не азначае прыпынення рэйсаў, а толькі прыпыненне продажу.    

Адзначым, што прыпыненне рэгулярных рэйсаў ўведзена з 15 па 29 сакавіка.

Прэс-сакратар падкрэсліў, што авіякампанія глядзіць на развіццё сітуацыі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса:

 - Назіраючы за міжнароднай эпідэміялагічнай сітуацыяй, за адміністрацыйнымі і аперацыйнымі перашкодамі, LOT прыняў рашэнне часова прыпыніць продаж квіткоў да 19 красавіка. Прынятае рашэнне абгрунтавана тым, што межы зоны Шэнген закрыты для іншаземцаў.

У сістэме браніравання даступныя рэгулярныя рэйсы польскай авіякампаніі LOT, якія будуць рэалізаваны з 20 красавіка.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі