Агенцтва Fitch падтрымала рэйтынг Польшчы на ўзроўні А мінус/F2 адпаведна для доўгатэрміновых і кароткатэрміновых абавязацельстваў у замежнай валюце, і А мінус/F1 адпаведна для доўгатэрміновых і кароткатэрміновых абавязацельстваў у нацыянальнай валюце, то бок, прагноз рэйтынгу застаўся стабільным.
У прэс-рэлізе Fitch адзначаюцца моцныя макраэканамічныя асновы і добра дыверсіфікаваную эканоміку Польшчы, якая падтрымліваецца разумнай эканамічнай палітыкай. Па дадзеных агенцтва, пандэмія каранавірусу негатыўна адаб'ецца на росце ВУП у 2020 годзе (прагназуецца 1,8%), але ў той жа час чакаецца ўстойлівы тэмп росту польскай эканомікі ў 2021 годзе (3,2%).
Паводле Fitch, Польшча павінна быць дастаткова ўстойлівай да шоку, выкліканага пандэміяй COVID-19 дзякуючы дыверсіфікаванай эканоміцы, адносна збалансаванаму дзяржбюджэту і фінансавай прасторы, здольнай забяспечыць дадатковыя прыходы з падаткаў і збораў.
Па дадзеных агенцтва, дзяржаўны доўг Польшчы да ВУП у 2019 годзе складае 50,3%, у 2020 годзе ён вырасце да 54,3%, а ў 2021 годзе знізіцца да 52,1%.
яс