Беларуская Служба

300 тысяч прадпрымальнікаў падалі заявы на фінансавую падтрымку

07.04.2020 14:19
Толькі 25% кампаній мае фінансавы запас, які дазваляе пратрымацца больш чым тры месяцы, 18% прадпрыемстваў заявіла, што не мае ніякіх запасаў.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

У рамках «Антыкрызіснага шчыта» польскія прадпрымальнікі падалі больш за 300 тысяч заяваў на дзяржаўную падтрымку.

 Як адзначае міністр сям'і, працы і грамадскай палітыкі Марлена Малёнг, выплата падтрымкі ўжо пачалася.

- Гаворка ідзе пра мікрапазыкі, таксама грошы на абарону працоўных месцаў ужо выплачваюцца. Я хачу адзначыць, што гэтыя тысячы пададзеных заяваў, паказваюць на праблемы прадпрымальнікаў і работнікаў. Мы стараемся, каб працадаўцы як мага хутчэй атрымалі грошы на зарплаты.

Тым часам з даследаванняў Польскага эканамічнага інстытуту вынікае, што ў сувязі з каранавірусам амаль палова прадпрыемстваў прыняла рашэнне аб скарачэнні зарплаты, а больш за чвэрць вымушана скараціць колькасць працоўных месцаў.

Намеснік дырэктара інстытуту Анджэй Кубісяк заяўляе, што толькі 25% кампаній мае фінансавы запас, які дазваляе пратрымацца больш чым тры месяцы. 18% прадпрыемстваў заявіла, што не мае ніякіх запасаў фінансавых сродкаў.

- Пятая частка прадпрыемстваў заявіла, што не мае ніякіх адкладзеных грошай, ні фінансавага рэзерву. Пераважна гэта індывідуальныя прадпрыемствы, якія найбольш падатлівыя на банкруцтва.

Прадпрымальнікі ажыццяўляюць тры асноўныя стратэгіі выжывання падчас пандэміі: акрамя рэдукцыі заробкаў і скарачэння працоўных ставак, гэта таксама прастой. Падчас прастою індывідуальны прадпрымальнік атрымлівае 80% мінімальнага заробку ў Польшчы, то бок 2080 злотых ($660). Гэтыя грошы звольненыя з падаткаў і страхавога ўзносу.

яс

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі