Беларуская Служба

Урад не возьме з банкаў грошай палякаў на Антыкрызісны пакет

14.04.2020 19:24
На фінансаванне праграмы падтрымкі для прадпрымальнікаў і работнікаў, пацярпелых у выніку эпідэміі каранавіруса, «Польскі фонд развіцця» плануе выпусціць аблігацыі.
Аўдыё
  • Улады супакойваюць, што не будуць браць грошы палякаў з банкаў на падтрымку для прадпрыемстваў; LOT адмяняе ўсе рэйсы да 26 красавіка; З-за пандэміі каранавіруса на 20% зменшылася спажыванне электраэнергіі ў Польшчы
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Marcin Smolinski

Старшыня «Польскага фонду развіцця» (ПФР) аспрэчыў інфармацыю быццам бы ўрад плануе ўзяць грошы палякаў, пакладзеныя на банкаўскія рахункі, на ратунак прадпрыемстваў.

У інфармацыі, змешчанай на сайце фонду, зазначаецца, што польскі банкаўскі сектар з'яўляецца адным з найбольш стабільных у свеце. Аднак праўда, што на фінансаванне праграмы падтрымкі для прадпрымальнікаў і работнікаў, пацярпелых у выніку эпідэміі каранавіруса «Польскі фонд развіцця» плануе выпусціць аблігацыі вартасцю ў 100 млрд злотых, то бок столькі, колькі патрабуецца на дапамогу прадпрыемствам.

«Гэтыя каштоўныя паперы зʼяўляюцца  карыснай  магчымасцю для банкаўскіх зберажэнняў палякаў», – заахвочвае старшыня Польскага фонду развіцця.

Тым часам усё больш прадпрыемстваў звяртаецца за фінансавую дапамогу. Урад падрыхтаваў гэтак званы Антыкрызісны пакет, які дазваляе аказваць фінансавую падтрымку індывідуальным прадпрыемствам, малым, сярэднім і буйным кампаніям. Гэтай дапамогай можа скарыстацца нават 670 тысяч польскіх фірмаў, - зазначыла міністр сям'і, працы і грамадскай палітыкі Марлена Малёнг.

-Мы імкнёмся прымаць рашэнні, якія будуць падтрымкай у гэты цяжкі час як працадаўцам так і працаўнікам. Калі прадпрыемства змагаецца з праблемамі, то мы не разглядаем, ці гэта буйное ці малое прадпрыемства, бо ў кожным з іх працуюць людзі і гэтая падтрымка неабходная.

Прадпрымальнікі змагаюцца з праблемамі з аплатай складак абавязковай страхоўкі супрацоўнікаў і з утрыманнем працоўных месцаў. Бізнесоўцы пытаюць таксама пра ўмовы атрымання фінансавай падтрымкі за прастой, пра прыпыненне арэнднай платы. 

Мікракампаніі могуць атрымаць нават 324 тыс. злотых (71 тыс. еўра), малыя і сярэднія - звыш 3,5 млн злотых (77 тыс. еўра), а буйныя - да 1 млрд злотых (220 млн.еўра). Міністр Марлена Малёнг падкрэслівае, што доступ да дадатковых грошай забяспечыць ім фінансавую ліквіднасць, якая абароніць работнікаў ад звальненняў.

яс

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі