Беларуская Служба

Авіякампанія LOT адмяняе ўсе рэйсы да 26 красавіка

14.04.2020 19:38
Змяніць браніраванне або вярнуць грошы за рэйс можна праз сайт www.lot.com.
 ,
Разгрузка самалёта, які прыляцеў з грузам з КітаяPAP/Andrzej Lange

Польская авіякампанія LOT адмяняе ўсе рэгулярныя рэйсы да 26 красавіка. Гэта вынік урадавага рашэння, якое пашырыла забарону на рэгулярны паветраны рух.
Па словах прэс-сакратара LOT, Міхала Чэрніцкага ўся інфармацыю пра вяртанне білетаў знаходзіцца на сайце перавозчыка авіякампаніі.

- Мы памянялі нашую палітыку адносна білетаў. Падрабязнасці - на нашым сайце www.lot.com. Запрашаем пазнаёміцца. Там усе пасажыры даведаюцца як можна памяняць палёт, або вярнуць грошы за рэйс. Усё магчыма аформіць онлайн.

На дадзены момант некаторыя самалёты PLL LOT выкарыстоўваюцца для дзяржаўнай кампаніі Cargo Dla Polski. Гэта паветраны мост паміж Польшчай і Кітаем. Самалёты прывозяць у Польшчу маскі, камбінезоны і абсталяванне для барацьбы супраць каранавіруса.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі