Беларуская Служба

Польшчы пагражае вялікая засуха  

21.04.2020 14:21
У цяперашні час Польшча змагаецца як з метэаралагічнай, так і з гідралагічнай і сельскагаспадарчай засухай, то бок, узровень грунтовых вод хутка падае.
Niski poziom wody w Wiśle w pobliżu Mostu Gdańskiego w Warszawie
Niski poziom wody w Wiśle w pobliżu Mostu Gdańskiego w WarszawiePAP/Leszek Szymański

Інстытут метэаралогіі і кіравання воднымі рэсурсамі  Польшчы (IMіGW) папярэджвае, што працяглая засуха ў Польшчы можа істотна паўплываць не толькі на сельскую гаспадарку, але і на іншыя сферы жыцця.

У цяперашні час Польшча змагаецца як з метэаралагічнай, так і з гідралагічнай і сельскагаспадарчай засухай, то бок, узровень грунтовых вод хутка падае.

На 56 вымяральных станцыях Інстытуту метэаралогіі узровень вады апусціўся ніжэй за стан, які сведчыць пра гідралагічную засуху. Акрамя таго, у некаторых раёнах краіны вільготнасць глебы ўпала ніжэй за 40%. Гэта звязана непасрэдна з недахопам ападкаў і цёплай і бясснежнай зімой. "Нам патрэбен снег. Снегу, які стварае снежнае покрыва і паляпшае водныя рэсурсы, не хапае", - узімку заяўляў прадстаўнік Інстытуту метэаралогіі і кіравання воднымі рэсурсамі IMіGW Гжэгаж Валіеўскі.

 -Працяглая засуха можа паўплываць на ўсе галіны жыцця. У першую чаргу гэта ўдарыць па сельскай гаспадарцы, акурат распачалася сяўба. Затым наступствы засухі могуць паўплываць як на хатнія гаспадаркі, так і на прамысловасць, - кажа Гжэгаж Валіеўскі.

 - Вільготнасць глебы настолькі нізкая, што збожжа вырасце слабым альбо зусім не зможа прарасці. Акрамя таго, у некаторых рэгіёнах краіны могуць узнікнуць праблемы з высыханнем хатніх калодзежаў, а таксама з рачным суднаходствам. У некаторых прамысловых прадпрыемствах, якім патрэбна шмат вады, узнікнуць праблемы. Напрыклад, у электрастанцый могуць узнікнуць праблемы з астуджэннем сваіх агрэгатаў і нармальнай працай, - сказаў Гжэгаж Валіеўскі.

Інстытут метэаралогіі і кіравання воднымі рэсурсамі паведамляе, што ў бліжэйшыя дні ў Польшчы не будзе дажджоў, дастатковых для паляпшэння гідралагічнай і гідрагеалагічнай сітуацыі.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі