Польскі бок гатовы на жорсткія крокі, каб атрымаць свае грошы.
«Калі Газпром не выканае рашэння арбітражнага суду, мы канфіскуем яго актывы», – заявіў у інтэрв'ю для выдання Gazeta Polska намеснік міністра дзяржаўных актываў Януш Кавальскі.
«Прыклад украінскага Нафтагаза, які выйграў 2,6 млрд долараў ад Газпрому, паказаў, што, у выніку рашучых дзеянняў, можна атрымаць свае грошы. Украінцы пасля рашэння арбітражнага суду пачалі канфіскаваць актывы расійскага канцэрна ў Еўропе. Гэты шлях аказаўся эфектыўным. Таму і мы пойдзем па ім», – заявіў Кавальскі.
Нафтагазавая кампанія Польшчы (па-польску - Polskie górnictwo naftowe i gazownictwo) PGNiG настойліва імкнецца прымусіць Газпром вярнуць пераплату за паўстаўкі газу, –аб гэтым казаў у эфіры Польскага радыё старшыня праўлення кампаніі Ежы Квеціньскі.
Нагадаем, што напрыканцы сакавіка Арбітражны суд у Стакгольме вырашыў, што Нафтагазавая кампанія Польшчы плаціла Расіі за газ па завышаных коштах. У выніку паўстала пераплата ў памеры $1,5 млрд.
- Неадкладна пасля аб'яўлення рашэння суду мы распачалі дзеянні з мэтай атрымання назад грошай, мы працягваем гэты працэс з Газпромам. Выкарыстоўваем усе даступныя юрыдычныя і працэсуальныя магчымасці.
Украінскай газавай кампаніі ў падобнай сітуацыі, спагнанне пераплаты з Газпрому заняло тры гады. Старшыня праўлення кампаніі PGNiG Ежы Квеціньскі спадзяецца, што Польшча атрымае грошы раней чым праз тры гады.
яс