Беларуская Служба

Пацярпелыя ад засухі фермеры змогуць скарыстацца адмысловым прыкладаннем

05.05.2020 16:21
Паводле міністра, нягледзячы на складаныя гідралагічныя ўмовы, палякі не павінны баяцца дэфіцыту прадуктаў харчавання.
.
.Tumisu/pixabay.com/CC0

Міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski) запэўніў, што ў Польшчы нават ва ўмовах недахопу вады хопіць ежы. Паводле Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі, у многіх рэгіёнах Польшчы назіраецца гідралагічная засуха.

Паводле міністра, нягледзячы на складаныя гідралагічныя ўмовы, палякі не павінны баяцца дэфіцыту прадуктаў харчавання.

Польшча - разнастайная краіна, а перыяд вегетацыі паміж, напрыклад, паўночным усходам і паўднёвым захадам Польшчы складае 28 дзён. Гэта стварае розныя сельскагаспадарчыя ўмовы. Гэтыя адрозненні таксама прыводзяць да рознага размеркавання ападкаў, і таму няма чаго баяцца нейкіх масавых з'яў, якія маглі б рэзка абмежаваць доступ палякаў да ежы.

Міністр сельскай гаспадаркі таксама гарантаваў, што нават калі будуць праблемы з прадуктамі харчавання, то для абароны палякаў будуць прыняты адпаведныя меры.
Таксама ў выпадку страт, выкліканых засухай, фермеры змогуць разлічваць на дзяржаўную дапамогу.

Кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі тлумачыў, што страты ў выніку засухі будуць ацэнены аўтаматычна, а фермеры змогуць скарыстацца адмысловым прыкладаннем, каб даказаць, што засуха адбылася ў іхным рэгіёне і аўтаматычна адправіць заяву на атрыманне дзяржаўнай дапамогі.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі