22 траўня хуткасныя цягнікі Пендаліна (Pendolino) вернуцца на рэйкі. Пакуль перавозчык PKP Intercity вырашыў вярнуць восем маршрутаў на трасе „Кракаў-Варшава-Гданьск”. Цягнікі былі адмененыя пасля абвяшчэння эпідэміі ў краіне.
Паводле прэс-сакратара кампаніі PKP Intercity Катажыны Гждук (Katarzyna Grzduk), білеты можна набыць як шляхам традыцыйнага працэсу, так і анлайн продажаў.
Квіткі на курсы Express Intercity Premium можна купіць ужо з 14 траўня. Іх можна набыць як у білетаматах, у касах, так і ў інтэрнэце, напрыклад, на старонцы intercity.pl і пры дапамозе адмысловага прыкладання на мабільны тэлефон.
Беручы пад увагу стандарты бяспекі, квіткі можна купіць толькі на палову плацкартных месцаў. Дзякуючы гэтаму пасажыры змогуць захаваць неабходную дыстанцыю. Персанал цягніка таксама будзе раздаваць пасажырам сродкі аховы, то бок ахоўныя маскі й пальчаткі. Апрача таго, цягнікі будуць сістэматычна дэзінфікаваць, таксама падчас курсу. Гаворка ідзе перш за ўсё пра элементы, з якімі пасажыры маюць непасрэдны кантакт, то бок дзвярныя ручкі, поручні і кнопкі.
PKP Intercity заяўляе, што рух цягнікоў па чарговых маршрутах будзе паступова адноўлены пасля зняцця абмежаванняў, уведзеных у Польшчы ў выніку пандэміі каранавіруса.
аз