Беларуская Служба

Падзенне экспарту ў Польшчы будзе адным з найменшых у Еўропе

26.05.2020 08:12
Паводле апошніх прагнозаў Еўракамісіі, нягледзячы на карaнакрызіс, польскі экспарт упадзе толькі на 9,8 працэнта.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча, побач з Мальтай, будзе адзінай краінай ЕС, у якой падзенне экспарту складзе менш, чым дзесяць, заявіў эксперт Польскага эканамічнага інстытута Януш Хойна (Janusz Chojna) падчас Еўрапейскага эканамічнага кангрэса. Паводле апошніх прагнозаў Еўракамісіі, польскі экспарт зменшыцца на 9,8 працэнта.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы паведаміла, што ў першым квартале 2020 году ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года экспарт вырас на 0,6 працэнта, а імпарт - на 0,4 працэнта.  

Аднак, толькі ў сакавіку палякі прадалі за мяжу тавараў на 5,6 працэнта менш, чым год таму, а імпартавалі на 2,5 працэнта менш.

Знешні гандаль у апошнія гады быў адным з рухавікоў польскай эканомікі. Паводле  эксперта, гэты рухавік працуе больш павольна, але й так хутчэй, чым у іншых еўрапейскіх краінах.

Большае падзенне экспарту зафіксавалі Германія, Італія, а таксама астатнія краіны Вышаградскай групы, то бок Слaвакія, Чэхія й Вугоршчына. У згаданых краінах падзенне павысілася на некaлькі працэнтных пунктаў, звычайна на каля 10%.

Януш Хойна падкрэсліў, што важным аспектам у выпадку экспарту з’яўляецца геаграфічнае размяшчэнне. Напрыклад, у той час як польскі экспарт у Італію й Францыю скараціўся больш, чым на 20 працэнтаў, то ў Германію ён працягваўся ў асноўным на ўзроўні сакавіка мінулага года.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі