Беларуская Служба

У Польшчы ўзнікне Дзяржаўны аграхарчовы холдынг

02.06.2020 15:21
Кансалідацыя дзяржаўных кампаній дазволіць ім дзейнічаць на новых рынках збыту.
Аўдыё
  • Кансалідацыя дзяржаўных кампаній дазволіць ім дзейнічаць на новых рынках збыту.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: FotografieSDV/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства дзяржаўных актываў паведамляе пра стварэнне Дзяржаўнага аграхарчовага холдынга. Намеснік кіраўніка міністэрства Артур Собань (Artur Soboń) пераконвае, што кансалідацыя дзяржаўных кампаній дазволіць ім дзейнічаць на новых рынках збыту.

У інтэрв'ю TVPInfo віцэ-міністар Артур Собань адзначыў, што холдынг будзе заснаваны на аснове Нацыянальнай цукровай кампаніі.

На рынку збожжа й крухмалу ўжо дзейнічае нацыянальная кампанія па вытворчасці цукру. Кансалідацыя дазволіць кампаніям дзейнічаць на чарговых рынках. Гэта дасць фермеру гарантыю продажу вытворчасці па прывабнай цане, а спажыўцам магчымасць набыцця сельскагаспадарчых прадуктаў па канкурэнцыйным кошце.  

У харчовай галіне ў Польшчы працуе 48 дзяржаўных кампаній. Артур Собонь заявіў, што да канца чэрвеня яго міністэрства вызначыць тыя кампаніі, якія ўвойдуць у склад новага холдынгу.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі