Беларуская Служба

Праз Віслу будзе пабудаваны новы мост

09.06.2020 15:47
У Польшчы стартавала праграма "Масты для рэгіёнаў".
Аўдыё
  • У Польшчы стартавала праграма "Масты для рэгіёнаў"; Авіякампанія LOT запускае новыя ўнутраныя злучэнні; Кампанія «Адпачынак у Польшчы»
Рака Віслаpixabay.com/KrzysztofNiewolny

Мост праз Віслу будзе ўзведзены ў вёсцы Вільчкавіцэ Гурне (Wilczkowice Górne) каля мястэчка Козеніце (Kozienice). Аб гэтым заявіў на сустрэчы з мясцовымі жыхарамі прэзідэнт Анджэй Дуда.

Інвестыцыя паўстане ў рамках урадавай праграмы "Масты для рэгіёнаў".

Мясцовыя ўлады (Гарваліньскае стараства) на падрыхтоўку праекту новага мосту атрымаюць з дзяржбюджэту 23 млн злотых ($5 млн 900 тысяч) . Субсідыя прызначаецца на распрацоўку праектнай дакументацыі моста разам з пад'язнымі дарогамі. Планаваная даўжыня мосту каля 1,5 км.

Гэты мост мясцовае насельніцтва чакала 81 год. Да вайны ў Вільчкавіцах быў вайсковы пантонны мост, але ў першыя дні вайны ён быў узарваны фашыстамі.

Новы мост поўнасцю будзе служыць мірным жыхарам і палепшыць якасць іх жыцця, казаў прэзідэнт Дуда.

- Гаворка ідзе пра больш простыя паездкі на працу з аднаго боку Віслы на другі, стане прасцей ажыццяўляць свой бізнес, прасцей пастаўляць грузы, а таксама больш лёгкімі стануць міжасобасныя адносіны паміж жыхарамі па абодвух баках ракі.

Мост павінен быць гатовы праз шэсць гадоў і ён абыдзецца ў 600 млн злотых ($153 млн).

У гэтым рэгіёне Мазовіі ёсць два масты праз Віслу: у Дэмбліне (Dęblin) і ў Гуры Кальварыі (Góra Kalwaria). Паміж абедзвюма пераправамі больш чым 70 кіламетраў, што значна перашкаджае зносінам. Цяпер насельніцтва карыстаецца паромам.

У рамках дзяржаўнай праграмы "Масты для рэгіёнаў" па ўсёй Польшчы будзе пабудавана 20 мастоў.

яс

случайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі