Беларуская Служба

Сярэднія кампаніі ў Польшчы могуць падаваць заяўкі на дзяржаўную дапамогу

16.06.2020 11:04
Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі выдзяляе 2,5 мільярда злотых на абаротныя субсідыі для сярэдніх кампаній.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 15 чэрвеня па 31 ліпеня сярэднія прадпрыемствы, якія пацярпелі ад пандэміі каранавіруса, могуць падаваць  у Польскае агенцтва па развіцці прадпрымальніцтва заяўкі на атрыманне незваротных грантаў на абаротны капітал. Гаворка ідзе пра кампаніі, абароты якіх зменшыліся на як мінімум на 30 працэнтаў пасля 1 лютага 2020 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.

Міністр фондаў і рэгіянальнай палітыкі Малгажата Ярасіньска-Ядынак (Małgorzata Jarosińska-Jedynak) заявіла, што субсідыі з'яўляюцца часткай пакета антывірусных фондаў. Іх можна будзе прызначыць на бягучую дзейнасць прадпрыемства.

Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі выдзяляе 2,5 мільярда злотых на абаротныя субсідыі. Згаданыя сродкі можна будзе выкарыстаць, напрыклад, на аплаты за газ, электраэнергію, паліва, страхоўку ці набыццё тавараў.

Памер падтрымкі для канкрэтнай кампаніі будзе вызначацца паводле маштабу працаўладкавання.

Напрыклад, сярэдняя кампанія, якая працаўладкоўвае 249 супрацоўнікаў, зможа атрымаць максімальна 430 тысяч злотых. Самае важнае, што працэдуры атрымання згаданых сродкаў простыя. Дарэчы, рыхтуючы іх, мы кіраваліся прынцыпам: мінімум працэдураў, максімум карысці для бізнесу.  

Грошы паступаюць з дзвюх аператыўных праграм: „Усходняя Польшча” і „Разумнае развіццё”.

Сярэднія прадпрыемствы - гэта кампаніі, якія працаўладкоўваюць ад 50 да 250 супрацоўнікаў. Іх гадавы абарот не можа перавышаць 50 мільёнаў  еўра, альбо агульны гадавы баланс - 43 мільёны еўра.

Аналагічная падтрымка для малых і мікракампаній стартуе ў хуткім часе.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі