Пандэмія каранавіруса не прывяла да значнага зніжэння колькасці замежнікаў, зарэгістраваных у Фондзе сацыяльнага страхавання (ZUS), паведаміла кіраўнічка фонду прафесар Гертруда Усціньска (Gertruda Uścińska).
Яна растлумачыла, што з лютага па красавік іх было на 7 працэнтаў менш, то бок столькі, толькі ў перыядах спынення сезонных работ.
Калі параўнаць дадзеныя за красавік і люты, аказваецца, што вырэгістраваліся каля 48 тысяч іншаземцаў, то бок каля 7 працэнтаў. Гэта больш-менш столькі, колькі пасля традыцыйнага заканчэння, напрыклад, сезонных работ ці кароткатэрміновых кантрактаў. На сённяшні дзень у нашых рэгістрах каля 630 тысяч іншаземцаў.
Кіраўнічка Фонду сацыяльнага страхавання прызнала, што ў сакавіку зафіксаваны самы высокі ўзровень адсутнасці на працы ў сувязі з хваробай або даглядам за членам сям'і. Аднак яна дадала, што цяпер сітуацыя стабільная.
У сакавіку гэта было 3 мільёны 300 тысяч. У тым ліку 3 мільёны ў выніку ўласнай хваробы, а астатнія адсутнічалі на працы з прычыны дагляду за членамі сям’і. У красавіку назіраўся спад, то бок 1 мільён 900 тысяч бюлетэняў, у тым ліку 1 мільён 800 тысяч з-за ўласнай хваробы. У траўні сітуацыя стабілізавалася. 1 мільён 400 тысяч бюлетэняў – гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў адсутнасці на працы, калі ўзяць пад увагу дадзеныя з 1 снежня 2018 году.
Гертруда Усціньска таксама нагадала, што індэксацыя пенсійных страхавых узносаў за 2019 год склала 8,94 працэнта.
аз