Выдатныя польска-амерыканскія палітычныя адносіны адлюстроўваюцца ў павелічэнні эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, лічыць старшыня Польскай нафта-газавай кампаніі (PGNiG) Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński).
У сераду ў Вашынгтоне прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзідэнтам Дональдам Трампам. Паводле заявы Белага дому, апрача пытанняў бяспекі падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца таксама справы, датычныя гандлю, энергетыкі і тэлекамунікацыйнай бяспекі.
Ежы Квяціньскі падкрэсліў, што супраца PGNiG з амерыканскім бокам мае выдатны характар.
- Сёння можна сказаць, што ў будучыні найбольш газу Польшча будзе імпартаваць менавіта з амерыканскага кантынента. Мы ўжо заключылі чатыры доўгатэрміновыя дамовы на пастаўкі звадкаванага газу з амерыканскімі кампаніямі.
Старшыня PGNIG нагадаў, што Польшча імпартуе з ЗША ўсё больш звадкаванага газу.
- Гэтае супрацоўніцтва гарантуе нам не толькі большую дыверсіфікацыю крыніц паставак газу, але таксама энергетычную бяспеку Польшчы і павелічэнне эканамічнага супрацоўніцтва з ЗША.
Нагадваем, першы танкер са звадкаваным газам з ЗША прыбыў у Польшчу ў чэрвені 2017 году.
аз