Паводле прагнозаў, датычных развіцца авіятранспарту ў свеце, будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта ў Польшчы - неабходная і надзейная інвестыцыя.
Упаўнаважаны польскага ўраду па будаўніцтве хаба Марцін Гарала (Marcin Horała) запэўніў, што заканчэнне інвестыцыі ў 2027 годзе - рэальная дата. Паводле прагнозаў, Цэнтральным камунікацыйным портам будуць карыстацца каля 45 мільёнаў пасажыраў у год. Порт у цэнтральнай Польшчы стане хабам для пасажыраў са шматлікіх кантынентаў, лічыць Гарала.
- Большасць авіямаршрутаў з Еўропы ў краіны Далёкага Усходу праходзяць над тэрыторыяй Польшчы альбо побач. Гэта найбольш разумнае, паколькі займае найменш часу, патрабуе найменш паліва і г.д. У Польшчы і Цэнтральнаўсходняй Еўропе няма такога хаба.
Упаўнаважаны польскага ўраду паясніў, што праграма будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага портa не датычыць выключна новага лётнішча, але таксама новых чыгуначных і дарожных спалучэнняў.
- Для сярэднестатыстычнага паляка само лётнішча, планаванае ў рамках Цэнтральнага камунікацыйнага порта, не настолькі важнае, як разбудова сеткі чыгуначных спалучэнняў. У рамках згаданай інвестыцыі шмат сярэдніх гарадоў, як, напрыклад, Плоцк, Влацлавак, Ломжа, Астраленка, Серадз, Ястшэмбе-Здруй атрымаюць лепшыя чыгуначныя спалучэнні.
Усё гэта павінна станоўча паўплываць на эканоміку. „Гэта галоўны і найважнейшы эфект інвестыцыі”, - сказаў Гарала. Паводле яго, пасля заканчэння інвестыцыі з Плоцка (Płock) у Варшаву можна будзе дабрацца больш чым адным цягніком, а падарожжа не будзе ўжо працягвацца 2,5 гадзіны, а 45 хвілінаў. „Гэта азначае, што можна будзе жыць у Плоцку, але працаваць у Варшаве”, - заявіў Гарала.
Урад Польшчы плануе пабудаваць Цэнтральны камунікацыйны порт на адрэзку паміж Варшавай і Лоддзю.
аз