Беларуская Служба

Інспекцыя працы нагадвае пра правілы, датычныя працаўладкавання моладзі

30.06.2020 13:32
ІП: Працоўны кодэкс дадаткова ахоўвае дзяцей і моладзь, працадаўца павінен узяць гэта пад увагу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jahcordova /pixabay.com/CC0 Public Domain

Час вакацыяў - гэта магчымасць для маладых людзей зарабіць свае першыя грошы. Дзяржаўная інспекцыя працы нагадвае, што дзеці да 16 году жыцця могуць працаваць выключна для ўстановаў, якія займаюцца культурнай, мастацкай, спартыўнай ці рэкламнай дзейнасцю.

„Маладыя людзі, якім не больш за 16 гадоў, могуць быць занятыя толькі пры лёгкіх працах, напрыклад, зборы садавіны”, - тлумачыць прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі працы Тoмаш Залеўскі(Tomasz Zalewski).

-Гаворка ідзе пра лёгкія формы працы - ім нельга падымаць цяжкіх прадметаў, ці працаваць у высокай тэмпературы. Моладзі і дзяцей тычацца таксама абмежаванні па часе працы. Працоўны кодэкс ахоўвае маладых людзей і працадаўца таксама павінен узяць гэта пад увагу. Падчас вакацыяў моладзь павінна адпачываць, а праца – гэта такі дадатак, каб зарабіць першыя ўласныя грошы ці паспрабаваць дарослага жыцця. Аднак асноўным з’яўляецца бясьпека і легальнасць працаўладкавання.   

Час працы моладзі не павінен перавышаць 8 гадзін у дзень. Яны таксама не могуць працаваць ноччу, то бок ад 22.00 да 6.00. У выпадку дзяцей да 16 гадоў працоўны час не можа перавышаць 6 гадзінаў у дзень.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі