Беларуская Служба

У Польшчы працягваецца кампанія ”Час на польскую садавіну”

07.07.2020 15:02
Польскія вытворцы заахвочваюць спажыўцоў купляць айчынную садавіну.
Аўдыё
  • У Польшчы працягваецца кампанія „Час на польскую садавіну”.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnecongerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы як мінімум цягам паўгода можна карыстацца свежай сезоннай садавіной. Пра гэта нагадвалі на канферэнцыі, прысвечанай кампаніі „Час на польскую садавіну”.

У рамках кампаніі Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў і польскія вытворцы прасоўваюць польскую садавіну.

Міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski) нагадаў, што ў Польшчы сезон садавіны працягваецца з траўня да позняй восені.

-Сапраўды, варта, i не толькі падчас эпідэміі, спажываць высокаякасную садавіну, якая вырошчваецца ў Польшчы. Год таму галоўны санітарны інспектар паведамляў пра тое, колькі мы павінны штодзённа спажываць фруктaў. Гэта напэўна будзе карысным для нашага здароўя.  

Старшыня Нацыянальнай асацыяцыі груп вытворцаў садавіны і агародніны Вітальд Багута (Witold Boguta) падкрэсліў, што прасоўванне садавіны фінансуецца за кошт саміх вытворцаў.

- Сёлета гаворка ідзе пра 10 відаў садавіны. Гэта маліна, пазней камчацкая ягада, чарніца, чорная і чырвоная парэчкi, аронія чарнаплодная, ажына, агрэст. Сезон пачынаем клубніцай, а заканчваем у верасні міні-ківі.

Удзельнікі канферэнцыі падкрэслівалі, што бягучы год з’яўляецца складаным для вытворцаў садавіны не толькі з-за пандэміі каранавіруса, але і з-за ўмоваў надвор'я.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі