Беларуская Служба

Банкі будуць аддаваць несправядліва налічаныя камісіённыя

14.07.2020 18:09
Банкі бралі дадатковыя грошы за датэрміновую выплату крэдытаў, такім чынам кампенсуючы страту камісіённых.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў (UOKiK) мяркуе, што па меншай меры 1,5 мільярда злотых вернуцца да кліентаў.

14 найбуйнейшых польскіх банкаў прынялі пазіцыю UOKiK адносна Закона аб спажывецкім крэдыце. Старшыня UOKiK Томаш Хрустны (Tomasz Chróstny) паведамляе, што разлікі будуць праводзіцца па новай методыцы.

- Пераважная частка банкаў, у тым ліку два самыя буйныя PKO BP i PKO S.A., пагадзіліся вярнуць частку дадатковых аплат і выкарыстаць рэкамендаваную намі лінейную методыку вызначэння сумы. Методыка простая, зразумелая і карысная для кліентаў. Банкі і пазыковыя кампаніі павінны як мага хутчэй вярнуць грошы, якія паводле нашых падлікаў, сумарна перакрочаць паўтара мільярда злотых.

Старшыня Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў
заклікае грамадзян падаваць скаргі ў фінансавыя ўстановы, дзе яны датэрмінова пагасілі спажывецкі крэдыт ці пазыку.

- Кожны кліент можа сам праверыць, якая прыблізна сума яму належыць. На сайце Упраўлення UOKiK мы падрыхтавалі спецыяльны калькулятар, які палічыць належную суму. Патрабуючы вяртання грошай, можна скарыстацца падрыхтаваным намі ўзорам скаргі, які дапаможа кліентам атрымаць свае грошы назад.

UOKiK прыняў пастанову па пытанні дадатковай аплаты за датэрмінова пагашаны крэдыт у 2016 годзе. У 2019 годзе пазіцыю ўстановы падтрымаў Суд Еўразвязу.

Акрамя двух банкаў у Польшчы бальшыня падпарадкавалася рашэнню.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі