Амаль 40% украінцаў, якія працуюць у Польшчы, хочуць застацца тут на тры гады, а нават на стала. Аб гэтым гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага польскага банку. Гэта добрая навіна для нашага рынку, – кажа намеснік дырэктара Польскага эканамічнага інстытуту Анджэй Кубісяк (Andrzej Kubisiak).
- Бачна, што ўсё большая частка імігрантаў з Украіны хацела б застацца жыць у Польшчы. Улічыўшы дэмаграфічныя перспектывы для нашай краіны, а вядома, што на працягу бліжэйшай дэкады з польскага рынку працы адыдзе адзін мільён працаздольных, то для нас гэта добрая навіна. Інакш, чым для самой Украіны, якая таксама змагаецца з сур'ёзнымі дэмаграфічнымі праблемамі.
На пачатку эпідэміі мігранты з Украіны зʼехалі да хаты, пакуль яны не сталі масава вяртацца. Занятасць іншаземцаў у польскай эканоміцы за перыяд люты-травень зменшылася на 10%.
яс