Беларуская Служба

Прамысловая вытворчасць у Польшчы за чэрвень пазітыўна здзівіла рынак

21.07.2020 13:07
 У параўнанні з траўнем узровень вытворчасці амаль на 14% большы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

У мінулым месяцы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года вытворчасць вырасла на паўпрацэнта, паведаміла Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне.

 У параўнанні з траўнем узровень вытворчасці амаль на 14% большы.

Павал Цымцык (Paweł Cymcyk) з агенцтва ДНК Рынкаў (DNA Rynków) сказаў, што дадзеныя Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення станоўча здзівілі рынак.

- І хаця вынік за ўсё першае паўгоддзе адмоўны -6% у параўнанні з папярэднім годам, то вынік за чэрвень і гэтыя дадатнія паўтара адсоткі даказваюць надзвычайную моц польскай эканомікі. Паводле дадзеных, у прыватнасці прамысловая перапрацоўка мае дадатны вынік у параўнанні з мінулым годам. Гэта паказвае, што польская эканоміка вельмі хутка наганяе пандэмічнае замарожванне гаспадаркі.

Павал Цымцык лічыць, што можна чакаць яшчэ лепшых дадзеных, калі «экспарт рушыць з поўнай хуткасцю». На яго думку, сённяшнія дадзеныя – добры прагноз на трэці квартал гэтага года, а таксама добры паказчык для польскай эканомікі на наступны год.

Паводле экспертаў, далейшае паступовае аднаўленне актыўнасці ў прамысловым сектары Польшчы будзе працягвацца пры ўмове, што не будзе другой хвалі эпідэміі.

Галоўным гандлёвым партнёрам Польшчы з'яўляецца Еўрапейскі Саюз, які ўяўляе сабой зону, дзе сітуацыя адносна добрая – таму можна чакаць аднаўлення спажывання і аднаўлення вытворчасці.

Папярэднія дадзеныя Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць, што ў параўнанні з чэрвенем мінулага году павелічэнне рэалізаванай прадукцыі было зафіксавана ў 21 з 34 прамысловых сектарах, уключаючы вытворчасць мэблі, драўляных вырабаў, корка, саломы, плеценых вырабаў і электрапрыбораў.

Спад продажу прамысловай вытворчасці адбыўся ў 13 галінах.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі