Падчас эпідэміі палякі ахвотна робяць пакупкі, каментуе банкір PKO S.A. Пётр Барткевіч (Piotr Bartkiewicz).
- Мы спадзяемся невялікага зніжэння рознічнага гандлю год да году за чэрвень. Кліенты не страцілі жадання купляць. Сектар спажывання папаўняе страты вельмі хутка.
Паводле Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, у гадавым вымярэнні рознічны гандаль знізіўся на 1,3 працэнта.
За год больш за ўсё скараціўся продаж вадкага і газавага паліва. Значнае падзенне было зафіксавана і ў катэгорыі аўтамабіляў, матацыклаў і запчастак. За тое продаж мэблі, электронікі і бытавой тэхнікі значна вырас.
У параўнанні з траўнем агульны аб'ём рознічнага гандлю вырас амаль на восем з паловай працэнтаў.
яс