Гаворка ідзе пра імя, прозвішча, адрас, ідэнтыфікацыйны нумар PESEL, пашпарт.
Адначасова трэць апытаных не ведае ці правільна абараняе свае асабістыя дадзеныя, адзначае Бартламей Дрозд з парталу chronpesel.pl
- Банк, пазыковая кампанія, аператар сотавай сувязі, пастаўшчык інтэрнэту, лічбавае тэлебачанне і шматлікія іншыя інстытуцыі, перад тым як падпішуць дамову з новым кліентам правяраюць, ці ён не занесены ў Агульнанацыянальны спіс даўжнікоў Бюро эканамічнай інфармацыі. Аднак спярша ім неабходна атрымаць пісьмовы дазвол кліента. Таму, калі вы атрымліваеце смс-паведамленне ад нейкага банку, што ён вас правярае, у якім вы ніколі не былі і не звярталіся па крэдыт, вам неабходна хутка адрэагаваць.
А пра кожную страту дакументаў неабходна паведаміць не толькі ў паліцыю, а таксама ў банк.
яс