Беларуская Служба

Польскія цягнікі становяцца ўсё больш камфортнымі

28.07.2020 17:12
Польскія цягнікі ўсё лепш абсталяваныя, гаворыцца ў паведамленні Упраўлення чыгуначнага транспарту.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock.com/Votimedia

Амаль палова вагонаў абсталявана кандыцыянерамі, а колькасць цягнікоў з доступам да Інтэрнэту таксама павялічваецца. У цягніках усё часцей усталёўваюцца ўзмацняльнікі сігналу GSM.

Упраўленне чыгуначнага транспарту падвяло вынікі за 2019 год і супаставіла іх з дадзенымі з канца 2018 г. Са справаздачы вынікае, што абсталяванне складоў палепшыла. На 9% павялічылася колькасць вагонаў з кандыцыянерамі.

Прылады для доступу ў Інтэрнэт праз Wi-FI усталяваныя ў амаль палове цягнікоў. Амаль палова электрычак абсталявана ўзмацняльнікамі сігналу GSM. Ва ўсіх новых вагонах сучасныя прыбіральні. Такія ж туалеты мантуюцца падчас рамонтаў і ў старых вагонах.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі