Беларуская Служба

Банкі ў Польшчы будуць змякчаць крэдытныя ўмовы

04.08.2020 16:16
З пункту гледжання кліентаў найбольшай перашкодай з'яўляецца падвышэнне абавязковага ўласнага ўкладу да 30-40% крэдыту.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock, Proxima Studio

У выніку выбуху пандэміі банкі ў Польшчы жорстка абвастрылі ўмовы выдачы крэдытаў, у прыватнасці, іпатэчных на жыллё. Аднак цяпер яны заяўляюць пра змякчэнне гэтых умоваў.

На трэці квартал году банкі рыхтуюць змякчэнне крэдытнай палітыкі.
Нацыянальны польскі банк правёў апытанне сярод фінансавых арганізацый, якія пацвярджаюць гэты трэнд.

«Гэта не павінна здзіўляць», – зазначае эканаміст Гжэгаж Навацкі (Grzegorz Nowacki), галоўны рэдактар выдання «PulsBiznesu».

- Умовы вельмі жорсткія, а для эканомікі гэта вельмі небяспечна, бо за крэдыты фінансуюцца разнастайныя інвестыцыі прадпрыемстваў. А калі іх няма, то гаспадарка не развіваецца. Па-другое, пазыкі патрэбныя хатнім гаспадаркам, якія павінны больш купляць.

З пункту гледжання кліентаў найбольшай перашкодай з'яўляецца падвышэнне абавязковага ўласнага ўкладу да 30-40% крэдыту, а таксама тое, што банкі не бяруць пад увагу некаторыя крыніцы даходу.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі