Міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Малгажата Ярасіньска-Ядынак(Małgorzata Jarosińska-Jedynak) паведаміла ў Твітэры, што Польшча да гэтага часу выкарыстала 86,6 працэнта сродкаў ЕС на 2014-2020 гады.
„У інвестыцыйных кантрактах у нас ужо 291,1 млрд злотых сродкаў з фондаў ЕС", - падкрэслівае кіраўнік Міністэрства фінансаў.
Да гэтага часу Еўракамісія адобрыла амаль 47 працэнтаў выкарыстаных. Гэта складае 157,7 мільярда злотых. Як падкрэслівае міністр Малгажата Ярaсіньска-Ядынак, калі гаворка ідзе пра выдаткі сродкаў з ЕС, „мы ідзем роўнымі, адмернымі і адэкватнымі этапам тэмпамі".
Польшча можа разлічыць грошы, выдзеленыя ў рамках бюджэту на 2014-2020 гады, да канца 2023 года.
аз